Беларуская Служба

На Дзень Волі заснавальніца Беларускай службы Польскага радыё Ніна Баршчэўская ўганараваная медалём Скарыны  (ФОТА)

23.03.2025 18:30
«Сёння хочацца верыць, што прыйдзе час, калі зможам святкаваць Дзень Волі ў Беларусі, калі беларусы асэнсуюць неабходнасць вяртання да роднай мовы і культуры».
Аўдыё
  • У Варшаве прайшла акцыя да Дня Волі.
    , 23  2025 .
Святкаванне Дня Волі ў Варшаве, 23 сакавіка 2025 г. Фота: Эдуард Жолуд/Беларуская служба Польскага радыё

У Варшаве прайшла акцыя да Дня Волі. У нядзелю, 23 сакавіка, а 13:00 яе ўдзельнікі пачалі збірацца на Плошчы Трох Крыжоў, адкуль некалькі соцень чалавек, несучы  330-метровы бела-чырвона-белым сцяг, рушылі да Замкавай плошчы, дзе адбыўся мітынг і святочны канцэрт. 

Заснавальніца і шматгадовая кіраўніца Беларускай службы Польскага радыё для замежжа, прафесар Варшаўскага ўніверсітэту Ніна Баршчэўская, Варшава, 23 сакавіка 2025 г. Заснавальніца і шматгадовая кіраўніца Беларускай службы Польскага радыё для замежжа, прафесар Варшаўскага ўніверсітэту Ніна Баршчэўская, Варшава, 23 сакавіка 2025 г.

На Замкавай Плошчы Павел Латушка ўручыў узнагароды ад імя Аб'яднанага пераходнага кабінету, сярод іншых, Медалём Францішка Скарыны была ўганараваная заснавальніца і шматгадовая кіраўніца Беларускай службы Польскага радыё, прафесар Варшаўскага ўніверсітэту Ніна Баршчэўская

— Для мяне вялікі гонар атрымаць Медаль Францішка Скарыны, бо ён быў вялікім беларускім асветнікам, як ніхто спрычыніўся да развіцця беларускай мовы і культуры. Гэта ўласна тое, чым я займалася ўсё сваё жыццё. Калі мая дзейнасць была адзначана на такім высокім узроўні, а тым больш у такіх абставінах — падчас святкавання Дня Волі ў Варшаве — для мяне настаў важны момант у жыцці.

Медаль Францішка Скарыны прафесар Ніны Баршчэўскай Медаль Францішка Скарыны прафесар Ніны Баршчэўскай

У гэты дзень хочацца верыць, што неўзабаве прыйдзе час, калі мы зможам святкаваць Дзень Волі ў Беларусі, калі беларусы ў большасці сваёй асэнсуюць неабходнасць вяртання да роднай мовы і культуры. Веру, што гэты момант, гледзячы з гістарычнай перспектывы, не такі далёкі, як можа здавацца. Жыве Беларусь!  

Словы падтрымкі беларусам, якія згуртаваліся ў Варшаве дзеля святкавання Дня Волі, выказвалі ў тым ліку і палякі. Дзеяч антыкамуністычнай апазіцыі часоў ПНР, галоўны рэдактар выдання Gazeta Wyborcza Адам Міхнік (Adam Michnik):

— Я паходжу з фармацыі, якая ведала, што калі мы хочам дэмакратыі ў нашай краіне, у Польшчы, мы маем падтрымліваць дэмакратыю ва ўсіх краінах Еўропы. А Беларусь паказала, як моцна яна хоча дэмакратыі. Беларусь паказала ўсяму свету, як можна патрабаваць дэмакратыі.  Дзень Волі для мяне — гэта свята свабоды беларусаў, і хацеў быць побач з тымі, для каго гэты дзень важны. Для мяне гэта свята важнае. 

Жадаю беларусам з гэтае нагоды  свабоды, дэмакратыі і вызваленне з пад пуцінскага бізуна. Беларусы ўсё могуць, толькі трэба мець цярпенне і мужнасць. Яны ўсё могуць і яны гэта паказалі. Нядаўна сярод беларусаў было абуджэнне да свабоды, увесь свет глядзеў на Беларусь з захапленнем і павагай. Яны ведаюць, як быць свабоднымі і як жыць свабоднымі.  Гэты  шлях ніколі не бывае лёгкім.

У нас, у Польшчы кажуць, што пялёсткамі руж шлях у рай не сцеліцца, на ім хапае шыпоў.  Цяпер вы ідзяце па шыпах. Ва ўсялякім выпадку, я заступаюся за вязняў сумлення. Сярод іх праваабаронца Алесь Бяляцкі,  а таксама мой рэдакцыйны калега Анджэй Пачобут — цудоўны чалавек. Мы будзем заступацца за іх столькі, колькі спатрэбіцца. Мы патрабуем свабоды для беларусаў!

Матэрыял, прысвечаны святкаванню Дня Волі ў Варшаве, слухайце ў далучаным гукавым файле!

эж


Уладзімір Арлоў: Беларусь там, дзе мы

30.03.2023 14:46
Што такое незалежнасць? Сваімі думкамі пра гэта ў Варшаве падзяліўся вядомы беларускі пісьменнік Уладзімір Арлоў.

Святлана Ціханоўская ў Варшаве ўручыла ўзнагароды асобам, якія шмат зрабілі на карысць Беларусі

09.01.2025 06:01
«Гэта першая "дзяржаўная" ўзнагарода Беларусі за гады маёй працы».

Дзень Волі ў Познані: святкаванне, напоўненае памяццю і надзеяй

23.03.2025 17:19
У Познані падчас святкавання Дня Волі, зладжанага беларускімі эмігрантамі, згадалі гісторыю БНР, чыталі вершы, выступаў бард, танцавалі беларускую польку і спяваў хор «Познаньскі спеўны сход».